
Чым жыве беларуская дыяспара Літвы? Якія ў іх традыцыі, святы, тусоўкі і якія культурніцкія імпрэзы яны праводзяць? У чым падабенства беларусаў і літоўцаў і ў чым грунтоўныя адрозненні? Ці ўплывае на іх палітычнае жыццё ўнутры самой Беларусі і якія сур'ёзныя тэмы горача абмяркоўваюцца на кухнях? Усё гэта можна даведацца з праграмы Santara! Кожныя два тыдні ў нядзелю а 10:40. Далучайцеся! Kaip baltarusių diaspora gyvena Lietuvoje? Kokios yra jų tradicijos, šventės, vakarėliai ir kokius kultūrinius renginius jie organizuoja? Kuo baltarusiai ir lietuviai panašūs ir kokie pagrindiniai skirtumai? Kaip politinė situacija pačioje Baltarusijoje veikia baltarusių gyvenimą ir kokios rimtos temos karštai aptarinėjamos virtuvėse? Apie visa tai sužinosite laidoje „Santara. Laida baltarusių kalba“ kas dvi savaites sekmadieniais 10.40 val.
2026-04-19 11:30
2026-04-05 11:29
2026-03-22 12:29
2026-03-08 12:30
2026-02-22 12:30
2026-02-08 12:30
2026-01-25 12:30
2026-01-11 12:30
Крах сістэмы Орбана ў Венгрыі и 30 гадоў «Вясне»: як усё пачыналася і працягваецца сёння?
Што стала галоўнай прычынай краху сістэмы Віктара Орбана, якая падавалася ўстойлівай на працягу 16 гадоў, і як гэта адаб’ецца на „сяброўстве“ з Расіяй і Беларуссю. А дапаможа нам у гэтым палітычны аглядальнік і блогер Мікола Дзядок.
26 красавіка праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначае свой вялікі юбілей — 30 гадоў з дня заснавання. Каб падрабязней паразмаўляць пра гэты маштабны шлях, да нас у госці завітала праваабаронца «Вясны» Настасся Васільчук. Мы абмяркуем, з чаго пачыналася гісторыя арганізацыі, чаму Настасся абрала для сябе менавіта гэтую няпростую дзейнасць і як, нягледзячы на ўсе выклікі, «Вясна» будзе адзначаць свой юбілей у гэтым годзе.
Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
Kitos nuorodos: